Studio Total

(бел) Ліст да Аляксандра Лукашэнкі пра нашу кампанію і Беларусь

Pressmeddelande   •   Jul 18, 2012 20:41 CEST

Добры дзень, Аляксандар. У мінулую пятніцу вы замовілі КГБ арэставаць студэнта Антона Сурапіна за тое, што ён апублікаваў фотаздымкі мядзведзікаў, скінутых у небе над Беларуссю. З пятніцы ён сядзіць зняволены ў штаб-квартэры КГБ у ізаляцыі ад свету і без фармальных абвінавачванняў. Па гэтай прычыне мы хацім зрабіць наступную заяву:

 Studio Total не распавядала ні Антону Сурапіну, ні іншым грамадзянам Рэспублікі Беларусь пра планы правесці акцыю. Мы любім беларусаў і захапляемся імі настолькі моцна, што ніколі б не падверглі іх такому рызыку. Усю неабходную інфармацыю пра беларускую сыстэму паветранай абароны мы знайшлі ў Вікіпедыі. Гаворка там ідзе толькі пра адно: брутальная, але фактычна непрацоўная машына, якая больш падыходзе для парадаў і пераследвання грамадзян.

 Так, мы ведалі, што вы замовілі збіць паветраны шар, які калісьці перасёк мяжу, і забіць двух непавінных чалавек. Мы таксама ведалі, што вашы ведамствы пастаянна збіваюць і кідаюць у турмы непавінных журналістаў, студэнтаў і прадстаўнікоў аппазыцыі. Але ўсё гэта, па сутнасці, указвае на вашу слабасць і страх.

 Нядаўна вы асобна гарантавалі небяспеку Беларусі. Вы патрацілі 20 міл’ёнаў эўра на сыстэму паветранай абароны, якая не здоўжыла выявіць самаробны самалёцік, гружаны плюшавымі мядзведзікамі. Яшчэ былы міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі гаварыў: вы ўзначальваеце рэжым, які выкарыстоўвае ўсю энергію на тое, каб пацыент выглядаў здаровым, і не робіць нічога, каб яго выратаваць.

 Людзі змяюцца з вас, чытаючы рускія навіны (якія вы не адважваецеся цэнзураваць). У інтэрнэце вас клічуць блазанам. Але мы не такія наіўныя. На самой справе, вы значна больш адваротны. Блазан са стрэльбай. Аднак у будучыні нават самы ўзброены блазан не зможа заставіць людзей перастаць смяяцца, а калі людзі смяюцца, то нават вашы сябры не хочуць быць побач.

Такім чынам, мы маем да вас наступную параду: пакуль не позна, вазьміце сябе ў рукі. Частку рэсурсаў, якую вы паклалі ў КГБ і ваенныя парады, інвестуйце ў выхад краіны з эканамічнага крызісу. Уціхамірце вашу палітыку - можа, замест сыграйце ў хакей. Мы чулі, что вы вельмі здольны хакеіст; паспрабуйце хоць раз перамагчы без абману, можа, вам спадабаецца! Вы стаіце на чале выдатнай нацыі. Яна гэтага заслугоўвае.

Калі так складваецца, што вы павінны кідаць людзей у турмы і чыніць дапросы, то заклікайце нас! У рэшце рэшт, ляцелі менавіта мы. Абяцаем, што прыйдзем і адкажам на ўсе пытанні і распавядзем, як усё гэта адбывалася. Усё, што вам для гэтага патрабуецца, гэта абяцанне, што ў роспачы вы не пачнеце катаваць якога-небудзь мінака.

 А ўвогуле, мы, можа, зноў праляцім над вамі. Хутка ж чампіянат па хакею.

 Пэр Кромвэл

Генеральны дырэктар Studio Total

+46 703 68 99 09


Studio Total is a swedish advertising agency, specializing in helping companies and organizations to find new ways of communicating. Now and then we also use the money we earn to promote issues we find important. Like treating all people the same, or the right to free speech.